28.07.2008 / 17:44

Жыцьцё давяло

47‑гадовы жыхар Жыткавічаў (Гомельская вобласьць) абліў сябе бэнзынам і падпаліў.

47‑гадовы непрацуючы жыхар Жыткавічаў (Гомельская вобласьць) абліў сябе бэнзынам і падпаліў.

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Жыткавіцкага раёну, трагедыя адбылася 27 ліпеня ў падвале шматкватэрнага дому раённага цэнтра. Дым з падвалу заўважылі жыхары дому. Яны выклікалі ратавальнікаў, якія і знайшлі труп мужчыны. Адзеньне загінулага было прамочана бензінам.

Пракуратура праводзіць праверку здарэньня, асноўная вэрсія якога — самагубства.

Аналягічны выпадак адбыўся ў Гомелі два месяцы таму: у двары прыватнага дому 53‑гадовая жанчына абліла сябе бэнзынам і падпаліла. Паводле інфармацыі пракуратуры, яна цяжка хварэла, але на ўліку ў псыханэўралягічным дыспансэры не знаходзілася.

Алена Германовіч, БелаПАН

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру