10.03.2017 / 11:05

Акцёры тэатра імя Якуба Коласа на магіле Францішка Аляхновіча ў дзень яго нараджэння ФОТА 5

У дзень народзінаў выдатнага драматурга Францішка Аляхновіча акцёры Акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа з Віцебска наведалі ягоную магілу на могілках Росы ў Вільні.

Аляхновіч быў першым беларускім «масавым драматургам». Ягоныя п'есы «Круці не круці — а трэба памярці», «Чорт і Баба», «Пан міністр» ставяцца да нашых дзён.

Аповесць жа Аляхновіча «У капцюрох ГПУ» — першы твор сусветнай літаратуры, які апісвае жыццё ў сталінскім канцлагеры непасрэдна з погляду арыштанта.

0
qwe / Адказаць
10.03.2017 / 12:30
Ці не пара б ужо нам усім скінуцца ды замяніць гэтую кардонку на нармальны помнік?
1
Nils / Адказаць
10.03.2017 / 14:52
Aktor,aktorka - autar pisha jak by u shkolie movy niw vyvuchau.Treba pamiatac' - aktiory geta z Maskvy.
0
Балтыйская раса! / Адказаць
10.03.2017 / 15:04
Ф.Аляхновiч - Бацька беларускага театра!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру