10.03.2017 / 15:40

Мінкульт плануе вярнуць СБП статус творчага саюза 6

Інфармацыя вынікае з сённяшняга ліста першай намесніцы міністра культуры Ірыны Дрыга, дасланага на імя старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыса Пятровіча.

У паведамленні міністэрства гаворыцца, што «дапаўненне ў пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2017 г. №7 будзе ўнесена ва ўстаноўленым парадку».

19 лютага Міністэрства размясціла на сваім сайце Пастанову №7, дадаткам да якой быў сфарміраваны пералік творчых саюзаў, дзе не знайшлося месца для Саюза беларускіх пісьменнікаў. Паводле пастановы, сябры Саюза, якія знаходзіліся на творчай працы, аўтаматычна ўключаліся ў лік «дармаедаў» і мусілі плаціць адпаведны падатак.

Ліст Міністэрства культуры з’яўляецца рэакцыяй на заявы і звароты Саюза беларускіх пісьменнікаў з патрабаваннем перагледзець пастанову №7 і вярнуць найстарэйшай прафесійнай арганізацыі пісьменнікаў Беларусі статус творчага саюза.

1
Ваняваня / Адказаць
10.03.2017 / 15:42
Теперь они будут творчые дрыгаеды)))
1
Мikola / Адказаць
10.03.2017 / 15:58
Ура. Трымайце костку.
1
Renessaince / Адказаць
10.03.2017 / 16:17
Чаму Дрыга, калі Дрыгі?!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру