Інфляцыя ў мінулым месяцы склала 0,5%, паведамляе Белстат. Больш у лютым у Беларусі падаражэлі паслугі - на 1,5%, а на нехарчовыя тавары і зусім зафіксавалі дэфляцыю (-0,02%).
Харчовыя тавары ў лютым выраслі ў цане на 0,5%.
З пачатку года інфляцыя склала 1,4%. За два месяцы гэтага года паслугі падаражэлі на 1,8%, харчовыя тавары - на 1,7%, а паслугі - на 0,8%.
Нагадаем, студзеньская інфляцыя ў Беларусі склала 0,9%. Лідарамі па росце цэнаў сталі харчовыя тавары, якія падаражэлі на 1,2%.
У мінулым годзе інфляцыя ў Беларусі склала 10,6% (планавалася - 12%), а ў 2015-м годзе - 12%.
У гэтым годзе, па планах урада, тавары і платныя паслугі падаражаюць не больш чым на 9%.