28.07.2008 / 20:37

ARCHE і «Наша Ніва» ў Гомелі 1

+ прэзэнтацыя дзьвюх дзіцячых кніжак па-беларуску. 29 ліпеня. 18.00. вул. Палеская, 42.

29 ліпеня а 18-й у Гомелі (вул.Палеская, 52 (управа АГП)) пройдзе сумесная прэзэнтацыя выдавецтва Белы Крумкач, часопісу АRCHE і газэты «Наша Ніва». У праграме – Валер Булгакаў з прэзэнтацыяй спэцвыпуску часопісу, прысьвечанага Беларусі пад нямецкай акупацыяй; перакладчык «Віня-Пыха» Віталь Воранаў з прэзэнтацыяй кнігі Алана Мілна па-беларуску; Аляксандра Макавік з прэзэнтацыяй па-беларуску кнігі Астрыд Ліндгрэн «Піпі Доўгаяпанчоха». Т. для даведак: (029) 341-66-94 (Ларыса).

* * *

Вельмі просім чытачоў, якія чытаюць «НН» толькі ў інтэрнэце, дасылаць прыватныя ахвяраваньні з разьліку хоць бы 12 000 на месяц з пазнакай: «за Інтэрнэт».

У падзяку кожнаму з ахвярадаўцаў мы можам прапанаваць доступ да pdf-вэрсіі газэты на тэрмін ад паўгоду і болей (залежна ад памеру ахвяраваньня). У pdf-архіве знаходзяцца нумары з 2003 году.

З пытаньнямі зьвяртайцеся на web@nn.by.

* * *

На які рахунак пералічаць грошы?

Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. Улічыце, што пры пераказваньні грошай паштовым пераводам пошта спаганяе дадаткова 3 %, а пры пераводзе грошай празь «Беларусбанк» працэнту не бяруць.

На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «За газэту «Наша Ніва».

У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828.

У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764».

У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды».

Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

* * *

Калі хто хоча атрымліваць папяровую газэту штотыдзень, дасылайце адрасы і грашовыя пераказы.

Паведамляць свае адрасы можна праз тэлефон, факсам, праз пошту ці электронную пошту.

Тэлефоны: (017) 284-73-29, (029) 260-78-32 (МТС), (029) 618-54-84, e-mail: dastauka@tut.by, dastauka@nn.by, паштовы адрас: а/с 537, 220050 Менск.

У блянку банкаўскага паведамленьня ці паштовага пераказу, калі ласка, дакладна і разборліва пазначайце ваш адрас, у тым ліку паштовы індэкс і код пад’езду.

З кожным чытачом падпісваецца дамова. Яна заключаецца сама меней на 3 месяцы.

Тыя, хто перакажа 36 000 рублёў за раз, забясьпечаць выхад газэты на тры месяцы. Хто ж мае магчымасьць пераказаць 72 000 рублёў адразу, забясьпечаць публікацыю «НН» адразу на паўгоду.

0
bL8dy_R8ts / Адказаць
28.07.2008 / 20:58
Што вы ўсё у Гомель ды ў Гомель? Я разумею, што ў Лідзе вас забаранілі. Але ці гэта нагода каб не ехаць? Трэба вам купіць дом на колах, гэткі ARCHE-мабіль, для мабильных прэзэнтацый. Вы толькі ўявіце, якія пэрспэктывы адчыняюцца!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру