Вілейка. Позні вечар. Па вуліцы ідуць два хлопцы з дзяўчатамі. Здаецца, звычайная карцінка. Але! Хлопцы абсалютна голыя.
А пачалося ўсё са спрэчкі на «слабо». Два нецвярозыя хлопцы разам з дзяўчатамі гулялі позна ўвечары па Вілейцы 4 сакавіка.
Хлопцы паспрачаліся, што змогуць распрануцца дагала і ў такім выглядзе прайсціся па горадзе. Што і зрабілі.
Так яны ішлі, ішлі… І «ўпёрліся» у нарад міліцыі.
Хлопцаў затрымалі. Ім пагражае адміністрацыйная або крымінальная адказнасць.
Пра гэта rh.by расказала намеснік начальніка вілейскага РАУС Кацярына Млечка.