51-гадовая жанчына памерла сёння, 10 сакавіка. Пацярпелая праходзіла лячэнне ў Мінскай БХМД. Інфармацыю аб смерці TUT.BY пацвердзілі на Скідзельскім цукровым камбінаце.

У самой бальніцы факт смерці і стан двух іншых пацярпелых не каментуюць. Памерлай жанчыне быў 51 год. Гэта ўжо другая ахвяра выбуху на Скідзельскім прадпрыемстве. На мінулым тыдні ў ноч з пятніцы на суботу памерла 44-гадовая работніца завода, якая праходзіла лячэнне ў Гродзенскай БХМД.

Нагадаем, што выбух пылапаветранай сумесі адбыўся на цукровым камбінаце у Скідзелі 25 лютага.

Пяць работніц камбіната (узросту 42-54 гады) атрымалі апёкі (ад 50% цела і вышэй), баратраўмы і былі шпіталізаваны. Пазней тры з іх перавезлі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр у Мінску. Па дадзеным факце Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па арт. 428 Крымінальнага кодэкса (Службовая нядбайнасць). Санкцыя артыкула — да 5 гадоў пазбаўлення волі.

На мінулым тыдні дактары распавядалі, што стан двух пацыентак, якія праходзілі лячэнне ў Гродне, цяжкі. Жанчыны былі ўведзены ў стан медыкаментознай комы.



Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0