11.03.2017 / 09:31

Першы беларускі зомбі-хорар прэзентуюць у Віцебску  5

У панядзелак 13 сакавіка ў віцебскім пабе «Торвальд» адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікамі Уладзімірам Садоўскім і Андрэем Дзічэнкам. Абодва аўтары сёлета выйшлі ў фінал літаратурнай прэміі «Дэбют» і прэтэндуюць на атрыманне галоўнага прызу — 2000 даляраў.

Уладзімір Садоўскі прэзентуе свой нашумелы зомбі-хорар «1813», Андрэй Дзічэнка — пікантную кнігу-падарожжа па памежных прасторах пад назвай «Сонечны чалавек».

Аповесць Садоўскага «1813» ужо за першыя тыдні з моманту публікацыі атрымала дзясятак станоўчых водгукаў і наступныя чатыры месяцы трымалася ў лідарах па выніках продажаў электронных кніг. У пачатку 2017 года кніга выйшла ў папяровым варыянце, і цяпер б’е рэкорды па распаўсюдзе.

Зборнік апавяданняў «Сонечны чалавек» Андрэя Дзічэнкі — дэбютная кніга аўтара на беларускай мове, якая выйшла толькі ў электронным варыянце на kniharnia.by. Да гэтага ён напісаў некалькі кніг па-руску. Друкуецца ў прэстыжным расійскім «Снобе», вывучаецца ў курсах новай літаратуры ў каледжах ЗША. Галоўныя героі яго твораў — анамальныя людзі, ахвяры лакальных канфліктаў, азлобленыя маньякі, палкія дзяўчыны, ідэйныя цнотнікі і сталкеры з нязведаных сусветаў. 

Увага, Віцебск! Творчая сустрэча з пісьменнікамі, якія прымушаюць па-новаму глядзець на беларускую літаратуру, адбудзецца ў панядзелак 13 сакавіка ў пабе «Торвальд» (вул. Талстога, 1). Пачатак а 19.00.
Уваход вольны.

Мерапрыемства арганізавана з ініцыятывы выдавецтва «Янушкевіч» і партала беларускіх электронных кніг kniharnia.by.

1
Ражэ Гарадзi / Адказаць
11.03.2017 / 10:14
Зомбі можа і першы, але хорар - не!)
1
Cэнсацыя сёння / Адказаць
11.03.2017 / 15:11
Лепш бы пратэст арганизавали
2
Малпа з гранатай / Адказаць
11.03.2017 / 15:40
Дзічэнка? Вы сур'ёзна? Чалавек, які быў сябрам РНЕ і называў беларускую мову "собачьим языком" стаў беларускім пісьменнікам? Якое паскудства.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру