10.03.2017 / 21:26

Нечаканасць: прэмію «Кніга года — 2016» атрымаў не Горват, а зборнік вершаў Насты Кудасавай 32

Па выніках галасаваньня прафэсійнага журы прэмію «Кніга году» і 1000 эўра атрымала паэтка Наста Кудасава за зборнік вершаў «Маё невымаўля». Гэтая кніга атрымала 21 голас.

Фота з фэйсбука Андрэя Хадановіча

Паводле вынікаў галасаваньня прафэсійнага журы, якое складаецца з пісьменьнікаў і паэтаў, аўтараў кніжак, другое і трэцяе месца з 16 галасамі падзялілі кнігі Ўладзімера Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» і «Бэзавы і чорны» Альгерда Бахарэвіча.

У народным жа галасаваньні за «Кнігу году» перамагла кніга Андруся Горвата «Радзіва Прудок». У першую тройку ўвайшлі таксама «Айчына. Ад Рагнеды да Касцюшкі» Ўладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава і «1813» Уладзімера Садоўскага.

На прэмію ПЭН-цэнтра «Кніга году» літаратары вылучылі 48 кніг, сярод іх было абрана 15, якія згадваліся найчасьцей. Кнігі на прэмію намінавалі толькі пісьменьнікі, з іх складу і было ўтворана журы. У той жа час на старонцы kniha.of.by кожны чытач мог стаць удзельнікам народнага журы і прасунуць у топ рэйтынгу свайго любімага аўтара.

4
Васіль / Адказаць
10.03.2017 / 21:47
Ой, блін, журы!!! Ну дзе ж без Бахарэвіча. От там кніга дык кніга. Чытачы чытаюць Горвата, Арлова, Марціновіча, Садоўскага, а журы выбірае Бахарэвіча. Тусоўка!
0
А / Адказаць
10.03.2017 / 21:57
А дзе таго Горвата пабачыць, прэмію яму ўручыць?
6
Валік / Адказаць
10.03.2017 / 22:11
Бывае і так. Чаму меркаванне журы абавяхкова павінна супадаць з выбарам часткі чытачоў? Яны таму і ў журы, што не з'яўляюцца шараговымі чытачамі.
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру