10.03.2017 / 23:34

У журы прэміі «Кніга года» жонка прагаласавала за кнігу мужа, а муж — за жончыну 37

Насуперак вынікам чытацкага галасавання, галасамі журы прэмію «Кніга года» і 1000 еўра атрымала паэтка Наста Кудасава за зборнік вершаў «Маё невымаўля». Гэтая кніга атрымала 21 голас.

Другое і трэцяе месца падзялілі кнігі Уладзімера Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» і «Бэзавы і чорны» Альгерда Бахарэвіча.

У народным жа галасаванні за «Кнігу году» перамагла кніга Андруся Горвата «Радзіва Прудок». У першую тройку ўвайшлі таксама «Айчына. Ад Рагнеды да Касцюшкі» Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава і «1813» Уладзімера Садоўскага.

Прэмія «Кніга году» заснаваная ПЭН-цэнтрам. Выданні намінуюць самі пісьменнікі, з іх складу ўтвараецца і журы. У той жа час на старонцы kniha.of.by галасавалі чытачы.

Што цікава, удзельнік журы Альгерд Бахарэвіч прагаласаваў за кнігу сваёй жонкі Юліі Цімафеевай. А Юлія Цімафеева прагаласавала за кнігу мужа, Альгерда Бахарэвіча.

Галасы журы выстаўленыя ў адкрыты доступ на сайце прэміі.

СГ

8
лім / Адказаць
10.03.2017 / 23:43
Альгерд і Цімафеева ў сваім рэпертуары.
9
ласло / Адказаць
10.03.2017 / 23:48
прынцыповыя людзі, мы гэта ведаем)
10
Lilia / Адказаць
10.03.2017 / 23:56
Якія сумленныя людзі!
Паказаць усе каментары/ 37 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру