Сістэма электронных віз можа з'явіцца ў Егіпце ўжо да лета. Як перадаюць інфармагенцтвы са спасылкай на выданне «Аль-Масры аль-Яум», урад ухваліў укараненне гэтага новага для краіны праекта.

«Сістэма будзе гатовая ўжо ў маі, — абвясціў міністр камунікацый і інфармацыйных тэхналогій Егіпта Махамед аль-Кадзі. — Яна дасць магчымасць значна зняць нагрузку з сіл бяспекі, а таксама аблегчыць атрыманне права на ўезд у краіну самім турыстам».

Па яго словах, «турыстам дастаткова запоўніць у электронным выглядзе форму для атрымання візы, а пасля ўхвалення ўладамі копія права на ўезд будзе накіраваная ім па электроннай пошце».

Цяпер турысты, якія ўязджаюць у Егіпет, купляюць візу на мяжы, аднак гэта заўсёды спалучана з вялікімі чэргамі і лішнімі нервамі для замежнікаў, якія прыехалі адпачыць.

Нагадаем, з 1 ліпеня цана аднаразовай візы ў Егіпет узрасце да 60 даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?