Міліцыянт, які ўжыў агнястрэльную зброю ў навагоднюю ноч, меў права выбраць прыдатны варыянт рэагавання, заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Што гэты пацан няправільна зрабіў? Гэта яго права. У яго шырокі сегмент выбару: або ён ужывае зброю, або пачынае змагацца. Ён, ацаніўшы сітуацыю, ужыў зброю. У рэщце рэшт не застрэліў. Гэта сігнал грамадству, што валтузні з падонкамі не будзе», — заявіў Лукашэнка.

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч далажыў яму, што службовая праверка па гэтым факце завершана. Яна ўстанавіла, што супрацоўнік дзейнічаў у рамках закона. «Крыху не хапіла прафесіяналізму», — заўважыў Шуневіч.

Нагадаем, інцыдэнт у Мінску адбыўся 1 студзеня ў адным з дамоў на вуліцы Любімава: праваахоўнікі прыбылі на выклік суседзяў з-за шуму, а мужчына, які адчыніў дзверы, некалькі разоў ударыў міліцыянта. Пасля ён нібыта спрабаваў адабраць пісталет, з-за чаго праваахоўнік зрабіў некалькі стрэлаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?