12.03.2017 / 11:41

Дармаеды: у некалькіх жыхароў Оршы з раніцы ідуць ператрусы 12

Так, вобшук ідзе ў журналіста, намесніка старшыні АМГА «Звяз» Арцёма Сізінцава. Раніцай да яго прыйшлі супрацоўнікі праваахоўных орагнаў і распачалі вобшук нібыта па падазрэнні ў фальшываманетніцтве.

Пакуль гаспадар быў на рабоце, з вобшукам прыйшлі да сацыял-дэмакрата Канстанціна Анташкевіча.

Таксама міліцыя стаіць каля дома Валянціны Ігнаценкі — старшыні гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Міліцыя дзяжурыць і каля дома сябра Партыі БНФ Віталя Паўлава.

А ў кватэры, якая належыць Ігару Казмерчаку (там пражывае дзядуля актывіста), міліцыянт сядзіць з самай раніцы.

1
Айга / Адказаць
12.03.2017 / 10:15
Забыл АГЛ классика. Своего любимого. Верхи не хотели по новому, а низы уже не могли по старому. Жить. Как то так. Сто лет назад написал.... Мудрец однако.
1
Аматар портэра / Адказаць
12.03.2017 / 10:17
Баяцца....Дрыжаць..... Свайго народа баяцца....
1
Лях / Адказаць
12.03.2017 / 10:19
Гiбрыдная улада перайшла да тэрору.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру