13.03.2017 / 08:30

Святлана Куль. Нечаканая Вясна 3

Такой вясны не бачылі нідзе —
Даўно чаканай і — неспадзяванай,
Насуперак завеям і падманам
Яна ідзе. У Беларусь ідзе.

Не затрымаюць хмары і мана,
Знясе дашчэнту ганьбу і праклёны.
Яна ідзе найлепшаю з сезонаў —
Святая Беларуская Вясна.

12.03.17

2
suraleB / Адказаць
13.03.2017 / 08:59
Знясе дашчэнту ганьбы і праклёны! І ўперад рынецца! Дзякуй, Свялана!
0
Пані Чырвонаптушкіна / Адказаць
14.03.2017 / 08:57
Так, яна ўжо ідзе, гэта вы правільна кажаце. Але ці вясна гэта.
0
Таццяна / Адказаць
14.03.2017 / 10:44
Такой вясны чакалі шмат гадоў, яе шукалі па сваім прыкметам. А людзі абудзіліся дыкрэтам, і выгукнулі шчырае "Далоў!"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру