Такой вясны не бачылі нідзе —
Даўно чаканай і — неспадзяванай,
Насуперак завеям і падманам
Яна ідзе. У Беларусь ідзе.
Не затрымаюць хмары і мана,
Знясе дашчэнту ганьбу і праклёны.
Яна ідзе найлепшаю з сезонаў —
Святая Беларуская Вясна.
12.03.17
0
0
0
0
0
0