Сёньня з хакейным менскім «Дынама» разьвітаўся галоўны трэнэр амэрыканец Пол Гарднэр. Як паведамляе «Прессбол», часткова адстаўка зьвязаная зь сямейнымі абставінамі. Зрэшты, сам спэцыяліст, калі даведаўся пра рашэньне кіраўніцтва пасьля панядзелкавай трэніроўкі, адчуў шок.

Нагадаем, што на пасаду галоўнага трэнэра «Дынама», якога чакае старт у Кантынэнтальнай хакейнай лізе, Гарднэр быў прызначаны ў пачатку чэрвеня. Некалькі тыдняў таму спэцяліст прыбыў у Менск, дзе праводзіў інтэнсіўныя трэніроўкі з камандай, а таксама займаўся сэлекцыяй.

Цяпер «Дынама» будзе вымушанае шукаць новага настуўніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?