10 сакавіка кіеўскае канструктарскае бюро «Луч» паказала відэа выпрабаванняў ракет, якія паспяхова патрапілі ў цэль на адлегласці пяць кіламетраў. 

У каментары да відэа сцвярджаецца, што «КБ «Луч» пацвердзіла заяўленыя характарыстыкі чарговай партыі супрацьтанкавых ракет у інтарэсах замоўцы. Адлегласць да цэлі — 5000 м».

Украінскае канструктарскае бюро не піша, пра які супрацьтанкавы комплекс ідзе гаворка, аднак, калі ўлічваць, што яно вырабляе толькі два тыпы СТРК — «Карсар» і «Скіф»/»Стугна», і менавіта для «Скіфа» адлегласць да цэлі — 5000 м, то зразумела, выпрабаванні якога перанаснога супрацьтанкавага комплексу мы бачым на відэа. Чатыры ракеты адна за адной трапляюць у цэль.

«Скіф» ва ўкраінскай арміі.

«Скіф» ва ўкраінскай арміі.

Ракеты для «Скіфа» вырабляе «Луч», а модуль навядзення, які забяспечвае снайперскую стральбу, — беларуская кампанія «Пеленг».

«Скіф» мае навядзенне па лазеры, а таксама па аптычным і інфрачырвоным прыцэле, то бок можа дзейнічаць і ноччу, і ў цяжкіх умовах надвор'я. Ракетны комплекс можа наводзіцца нават без таго, каб бачыць праціўніка — з так званай закрытай пазіцыі. У такім выпадку карэкціроўшчык павінен бачыць цэль, а сам момант стрэлу застаецца нябачным для ворага.

Беларуская армія мае на ўзбраенні СТРК «Шэршань» — лагічнае развіццё комплекса «Скіф». Ракеты для «Шэршня» таксама вырабляе украінскі «Луч», а дальнасць дзеяння комплекса — ад 5000 да 7500 м.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?