Адвакат Уладзіслава Казакевіча падаў апеляцыйную скаргу на прысуд Мінскага гарадскога суда ў Вярхоўны суд. Апеляцыйная скарга была пададзеная вечарам 10 сакавіка, паведаміла БелТА памочнік старшыні Мінскага гарадскога суда Анастасія Шыльвян.

Дата судовага разбору ў Вярхоўным судзе ў парадку апеляцыйнай вытворчасці пакуль не прызначаная.

Як вядома, судовы разгляд па справе, звязанай з трагедыяй у ГЦ «Еўропа», пачаўся 20 лютага і праходзіў ў адкрытым рэжыме. 3 сакавіка Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Уладзіслава Казакевіча да максімальна магчымага ў дадзеным выпадку тэрміну — 15 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым у падрыхтоўцы да забойства двух і больш асоб, замаху на забойства двух і больш асоб, забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў, а таксама хуліганстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0