13.03.2017 / 18:14

Пісьменнік Адам Глобус прысудзіў прэмію «Залатая літара» кнізе Горвата 22

Пісьменнік Адам Глобус прысудзіў сваю суб'ектыўную прэмію «Залатая літара» за 2016 год кнізе Андруся Горвата «Радзіва «Прудок» Дзённік». Фармулёўка — «за новае слова ў беларускай літаратуры». Пра гэта Глобус паведаміў у сваім фэйсбуку.

«Залатая літара» існуе ад 2004 года і ўручаецца ў сакавіку ў адной з мінскіх кавярань. Памер прэміі — сто еўра. Лаўрэатамі ў розныя гады былі Сяргей Харэўскі, Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Андрэй Федарэнка.

Інтэлігент Андрусь Горват (на фота) у 2015 годзе пераехаў з Мінска ў родную вёску ў Калінкавіцкім раёне. Ён пачаў пісаць захапляльны дзённік пра сваё жыццё ў вёсцы, як ён абжываў халодную хату, калоў дровы і саджаў гарод. Зайздроснікі смяяліся: хутка здасца пацан, вернецца назад у сталіцу. Не, Горват па-ранейшаму ў Прудку, завёў казу і радуе гісторыямі пра сваю гадаванку. А яшчэ Андрусь вельмі хутка назбіраў грошай на сваю дэбютную кнігу «Радыё Прудок»

2
чытач / Адказаць
13.03.2017 / 18:23
Выдатны выбар! Віншую аўтара!
13
смех! / Адказаць
13.03.2017 / 18:26
Што гэта за прэмія такая ў 100 еўра? трэба або памер значна павялічыць, або шыльду змяніць!
6
Цынік / Адказаць
13.03.2017 / 18:27
Глобус і Карпаў на варце справядлівасці
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру