Таксіст ў Баранавічах абнавіў алкагольны антырэкорд Брэсцкай вобласці. Колькасць спірту ў выдыханым паветры склала 4,35 праміле, паведамляе gaibrest.by.
Выпадак адбыўся 12 сакавіка 2017 года каля 22:15. Супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль таксі маркі «Рэно Меган», які пры руху заскакваў на бардзюрныя камяні і віляў з боку ў бок.
Медыцынскі агляд таксіста, мясцовага жыхара 1980 г.р., паказаў 4,35 праміле. Пры гэтым, па заявах медыкаў, смяротная доза алкаголю для чалавека складае 5—6 праміле.
У дачыненні кіроўцы склалі пратакол за кіраванне у стане алкагольнага ап'янення, а аўто даставілі на штрафстаянку.
Інспектары звязаліся з дыспетчарам службы таксі, у якой працаваў парушальнік. Аднак там не змаглі патлумачыць, ці знаходзілася ў той вечар машына на лініі. Гэтае пытанне цяпер ўдакладняецца.
Папярэдні алкагольны антырэкорд Брэсцкай вобласці ўстанавіў у снежні мінулага года берасцеец, які кіраваў Opel Zafira з 3,97 праміле.