Германія зацікаўленая ў збліжэнні Беларусі і Еўрасаюза і хацела б паскорыць гэты працэс, заявіў у панядзелак у Мінску дзяржаўны міністр па еўрапейскіх справах МЗС ФРГ Міхаэль Рот, піша ria.ru.

EPA

EPA

«Мая краіна мае вялікую зацікаўленасць, каб адбылося збліжэнне Германіі і Еўрасаюза з Беларуссю. Мы хочам яго паскорыць», - заявіў Рот журналістам па выніках перамоваў з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем.

Ён падкрэсліў, што Германія ўспрымае Еўропу не столькі як эканамічную прастору, колькі супольнасць краін з адзінай сістэмай каштоўнасцяў, якая ўключае дэмакратыю, правы чалавека і незалежнасць СМІ.

«Беларусь — еўрапейская краіна», — сказаў дзяржміністр, адзначыўшы важнасць рэалізацыі гэтых ключавых еўрапейскіх каштоўнасцяў у жыцці. На яго думку, дэмакратыя грае цэнтральную ролю. «Мы хочам дапамагчы, каб гэтыя дасягненні сталі ў Беларусі больш эфектыўнымі», — працягнуў Рот, дадаўшы, што дэмакратыя — важны ключ да стабільнасці ў краіне і фактар прыцягнення інвестыцый.

Дзяржміністр адзначыў, што Еўропа адмаўляе смяротнае пакаранне. «Было б добра, калі б і Беларусь магла ўвайсці ў склад гэтай еўрапейскай сям'і, якая адмаўляе смяротнае пакаранне», — сказаў ён.

«Мы адышлі ад палітыкі санкцый, падышлі да палітыкі, арыентаванай на супрацоўніцтва. Калі Беларусь будзе развівацца па шляху дэмакратыі і прававой дзяржавы, гэта будзе мець «дададзеную вартасць» і для грамадзян краіны», — перакананы ён.

Рот таксама нагадаў пра вялікую колькасць глабальных крызісаў, якія могуць быць вырашаныя ў выпадку супрацоўніцтва, няхай гэта будзе Блізкі Усход, міграцыя, тэрарызм. «Нам патрэбны новыя масты», — дадаў ён.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0