Літаратура33

Пяць тысяч еўра за «Параною». Нямецкі перакладчык атрымаў прэмію за кнігу беларускага пісьменніка

Нямецкі перакладчык Томас Вайлер атрымаў прэстыжную прэмію Штрэленера. Узнагарода дасталася яму за пераклад з рускай на нямецкую мову рамана Віктара Марціновіча «Параноя».

Перакладчык Томас Вайлер. Фота: euk-straelen.de

Перакладчыцкая прэмія Штрэленера заснаваная ў 2001 годзе культурным фондам NRW. Гэта адна з самых прэстыжных літаратурных прэмій Германіі для перакладчыкаў. За пераклад «Параноі» Томас Вайнер атрымаў не галоўны прыз, а адмысловы падарунак спонсараў. Яго матэрыяльны эквівалент — 5 тысяч еўра.

Як распавёў TUT.BY Віктар Марціновіч, Томас Вайлер спецыялізуецца на беларускай літаратуры. Акрамя «Параноя» ён пераклаў на нямецкую мову «Мову» — яшчэ адзін раман Марціновіча, які аўтар 6 красавіка будзе прэзентаваць у Цюрыху, эсэ таго ж Марціновіча для газеты «Die Zeit», раман Альгерда Бахарэвіча «Сарока на шыбеніцы», вершы Уладзіміра Арлова, Алеся Разанава, Веры Бурлак і іншых беларускіх аўтараў.

Віктар Марціновіч. Фота Настассі Храловіч

Сам Віктар Марціновіч высока ацаніў перамогу Томаса Вайлера.

— Пасля распаду СССР усходненямецкія ВНУ спынілі рыхтаваць перакладчыкаў з былых моваў Саюзу. Усё трымаецца на чыстым энтузіязме адзінак, якім пры гэтым удаецца папулярызаваць нашую нацыянальную літаратуру. Томасу давялося працаваць з сапраўды складанымі бімоўнымі тэкстамі (напрыклад, з раманам «Мова»). Я вельмі рады за яго.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць