Акцыяй каля аддзялення «Сбербанка» на вул. Уладзімірскай у Кіеве кіруе Цывільны корпус «Азова».
Акцыя каля «Сбербанка» ў Кіеве, 13 сакавіка. Фота: «Азоў»
Сцяну каля банка пабялілі і паклалі ўздоўж яе бетонныя блокі. Людзі каля банка не збіраюцца разыходзіцца. Зараз тут некалькі дзясяткаў людзей, праваахоўнікаў не назіраецца, паведамляе карэспандэнт тэлеканала «112 Украіна».
Раней паведамлялася, што «Сбербанк» Расіі з 7 сакавіка пачаў абслугоўванне ў сваіх аддзяленнях кліентаў, якія прадстаўляюць «пашпарты» так званых «ДНР» і «ЛНР». У Нацыянальным банку Украіны заявілі, што ў адказ на гэта будуць ініцыяваць санкцыі да дачкі расійскага «Сбербанка» ва Украіне.
Даччыны банк «Сбербанка» Расіі ва Украіне заяўляе, што не абслугоўвае фізічных і юрыдычных асоб на падставе дакументаў, выдадзеных на непадкантрольных украінскай уладзе тэрыторыях.
Штаб блакады Данбаса паставіў ультыматум Кабінету міністраў з патрабаваннем закрыць усе аддзялення «Сбербанка» ва Украіне на працягу 2 тыдняў.