28 ліпеня кіраўнік Кобрынскай суполкі БНФ Аляксандр Мех, звольнены з працы ў мясцовым упраўленні магістральных газаправодаў ААТ «Белтрансгаз» за свой намер удзельнічаць выбарах, падаў заяву ў суд Кобрынскага раёну.

Ён просіў аднавіць яго ў працы, кампенсаваць за вымушаны прагул і за маральную шкоду 500 тысяч рублёў.

Акрамя таго, Мех атрымаў адказ з Кобрынскай раёнай пракуратуры, куды ён зьвяртаўся са скаргай пасля таго, як яму з абразамі і пагрозамі тэлефанаваў незнаёмы чалавек і ягоны мабільны тэлефон зафіксаваў нумар прыёмнай дэпутата Віктара Кучынскага. У пракуратуры падцьвердзілі, што на самой справе телефанавалі з той пріёмнай. Але яны не здолелі ўстанавіць, што ён пагражаў Меху, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Скарга на дзеяньні начальніка мясцовага упраўленьня магістральных газаправодаў У. Галашкі і начальніка Кобрынскага аддзела КДБ А. Баська пераслана на рэагаванне ў Пракуратуру РБ, як і скарга ў Цэнтрвыбаркам.

Адказу з абласнога упраўлення КДБ на неправамоцныя дзеянні А. Баська пакуль не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?