29.07.2008 / 16:03

69 гадоў таму Менск стаў Мінскам 11

29 ліпеня 1939 году Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову, на падставе якой назва Менск замяняецца на Мінск. У 1991 годзе гарадзкі савет народных дэпутатаў сталіцы выказаў жаданьне вярнуць Мінску яго гістарычны назоў.


29 ліпеня 1939 году Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову, на падставе якой назва Менск замяняецца на Мінск.

У 1991 годзе гарадзкі савет народных дэпутатаў сталіцы выказаў жаданьне вярнуць Мінску яго гістарычны назоў. На паседжаньні быў прыняты намер зьвярнуцца ў Вярхоўны Савет з прапановай адмянiць рашэньне 2-й сэсii ВС БССР I склiканьня ад 29 лiпеня 1939 г., згодна з якiм горад Менск быў перайменаваны ў Мiнск. Але новы Вярхоўны Савет адмовіў дэпутатам у вяртаньні гораду гістарычнай назвы.

У старажытных летапісах, дзе ўпершыню гаворыцца пра сёньняшнюю сталіцу Беларусі, назва гораду пісалася менавіта як Менск.

Польскае радыё для замежжа

0
Міхась / Адказаць
29.07.2008 / 16:44
Так, памятаю, што дэпутаты БНФ вылучалі ў 1991 годзе гэту прапанову на сэсіі Вярхоўнага Савета, тады была радыётрансляцыця. Не хапіла галасоў. А людзі б прынялі назву Менск.
0
bL8dy_R8ts / Адказаць
29.07.2008 / 18:38
Вернецца яшчэ і Менск, вернецца яшчэ і Вільня. Жыве Беларусь!
0
Таня / Адказаць
29.07.2008 / 20:28
Ці сапраўды вы верыце, што Вільня вернецца??? Сапраўды, што вы лічыце на гэты конт?
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру