Учора Аляксандр Лукашэнка наведаў дзве кампаніі Віктара Пракапені і падтрымаў канцэпцыю стварэння ў Беларусі ІТ-краіны. Выказаўся кіраўнік краіны і аб магчымай частковай вытворчасці гаджэтаў. Відэа сустрэчы апублікавана на YouTube-канале інфармацыйнага агенцтва БелТА.

Гаворка ішла пра неабходнасць вырабляць ІТ-прадукты ў Беларусі цалкам, а не выконваць аўтсорсінгавыя працы для замежных кампаній. Інвестар Міхаіл Гуцэрыеў прапанаваў ператварыць Беларусь у крыніцу новых тэхналогій, а не «прыдатак заходніх краін».

— Я згодны. Зразумела, што вось гэтыя праграмы яны тут робяць, нават у гэтай зале могуць зрабіць, - сказаў прэзідэнт. - Але я хачу, каб яны выраблялі гэтыя эфекты, ну, груба кажучы, на заводах недзе, тэлефоны, айфоны і іншае. Прыкладна пачалі рабіць і стваралі ў цэлым элементы гэтага прадукта. Ну, калі не на сто адсоткаў, то хаця б на пачатковым этапе напалову, на 65%. Гэтым самым яны задзейнічаюць патэнцыял краіны. Я з гэтым згодны. А што вы канкрэтна прапануеце — мы вывучым.

Раней прэзідэнт ўжо згадваў «гаджэты, айфоны і плафоны» у адным са сваіх выступаў. На думку Лукашэнкі, «гэта будзе прыносіць багацце ў будучыні - сучасныя, найноўшыя тэхналогіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?