14.03.2017 / 15:48

Жыхары аграгарадка Люсіна змагаюцца супраць высечкі лесу 17

«Мы, жыхары Люсіна Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, звяртаемся да вас, каб выратаваць наш лес: спыніць варварскія вырубкі, якія прыводзяць да знішчэння прыроды і апустыньвання», — лісты з больш чым сотняй подпісаў мясцовыя жыхары збіраюцца накіраваць у Брэсцкі лясгас, Камітэт дзяржаўнага кантролю і Адміністрацыю прэзідэнта.

«Наша насельніцтва амаль не мае магчымасці збіраць дзікарослыя плады, ягады, лекавыя расліны, удзельнічаць у культурна-аздараўленчых, турыстычных і спартыўных мерапрыемствах. Цяпер, калі Ганцавіцкі раён займае адно з лідзіруючых месцаў па беспрацоўі, шмат для каго збор ягад, грыбоў і лекавых раслін з'яўляецца адзіным варыянтам заробку. Але і гэтай магчымасці нас пазбаўляюць. Узнікае і яшчэ адно пытанне: што мы пакінем нашым дзецям? Балюча і да болю крыўдна глядзець, як прырода знішчаецца, лясныя масівы ператвараюцца ў дзікую пустыню…», — абураецца адзін з ініцыятараў кампаніі супраць высякання дрэваў Уладзімір Рылка.

Мужчына кажа, што раней неаднаразова звяртаўся ў мясцовыя органы, каб высветліць, куды ідзе лес, у межах якога калісьці працаваў сам Якуб Колас, але атрымліваў туманныя адказы. 

КК

1
Aleh / Адказаць
14.03.2017 / 16:27
Эх, люсiнцы... да гэтага часу верыце, што крумкач крумкачу вока выдзеўбе?
2
Radoslau / Адказаць
14.03.2017 / 16:47
Не панимаюць что Лу-ке валюта нужна
1
Алёша / Адказаць
14.03.2017 / 17:00
Антынароднай уладзе вельмі патрэбныя грошы, таму распрадаюць усё што купляюць.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру