14 сакавіка Аляксандр Лукашэнка прызначыў 50-гадовую Ірыну Касцевіч новай міністаркай працы і сацыяльнай абароны. Яна мінчанка, скончыла наргас і Акадэмію кіравання. Апошнім часам яна з’яўлялася намесніцай міністра эканомікі. А да гэтага 22 гады працавала на розных пасадах у Белстаце (раней — Міністэрства статыстыкі і аналізу). «Наша Ніва» зрабіла падборку выказванняў новай міністаркі.

  • Любімым прадметам у школе была матэматыка, мяне заўсёды захапляў стройны, лагічны свет лічбаў, працэс рашэння мудрагелістых задач, атрыманне прыгожых вынікаў, іх доказаў, усё гэта прыносіла асаблівае задавальненне.

  • Важна ўмець падзяляць працу і сям'ю, бо для жанчыны аднолькава значна і тое, і другое. На жаль, у мяне гэта не заўсёды атрымліваецца. Часам прыходзіш дадому і спаць кладзешся з партфелем, літаральна 24 гадзіны на суткі адчуваеш сябе кіраўніком. Так і складаецца жыццё паспяховай жанчыны, яна як майстэрскі акрабат павінна балансаваць паміж кар'ерай і домам.

  • Сучасная жанчына павінна паспець усё — стаць маці, зрабіць кар'еру. Хто хоча, той шукае магчымасці, а хто не хоча, шукае прычыны.

  • У працы стараюся быць як мага больш дэмакратычнай. Люблю дзейнічаць у камандзе, умею чуць калег і падначаленых, рашэнні прымаю з улікам меркавання большасці. Мне імпануюць маладыя і крэатыўныя, вопытныя і прафесійныя, а самае галоўнае, матываваныя людзі з інавацыйнымі думкамі і рацыянальнымі прапановамі. Аднак не хаваю, у некаторых момантах я досыць аўтарытарная, перш за ўсё, гэта выяўляецца ў захаванні жорсткай дысцыпліны і кантролі за выкананнем даручэнняў.

  • Для сябе я распрацавала правіла «Два «Л»». Першае «Л» — значыць, любіць тую справу, якой займаешся. Другое «Л» — значыць, любіць людзей, з якімі працуеш (вядома, у гэтым «Л» ёсць выключэнні, гультаяватыя і непрыстойныя людзі пад яго ўплыў не трапляюць). Кіруючыся дадзенай формулай, я стварыла вартую і згуртаваную каманду.

  • Галоўным ключом да поспеху з'яўляецца мая сям'я, разуменне і падтрымка родных, каханне мужа і дзяцей. Яны ствараюць атмасферу камфорту і робяць мяне шчаслівай жонкай і мамай. Дом — гэта тэрыторыя, дзе можна расслабіцца, набрацца сіл, зарадзіцца пазітыўнымі эмоцыямі, накарміцца энергіяй адзін аднаго і адчуць любоў блізкіх майму сэрцу людзей.

  • Як грамадзянін і як дзяржаўны служачы я лічу, што любы дзяржаўны орган пры прыняцці кіраўнічых рашэнняў перш за ўсё ён павінен падумаць пра бізнэс. Гэта павінна быць правілам для любога дзяржаўнага служачага ў любым дзяржаўным органе.

  • Ведаеце што, мабыць, усё-ткі, хоць ні дня не працавала ў бізнэсе, то калі курыравала гэты кірунак, сябе болей адчувала як бізнэсовец у дзяржаўным органе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?