14.03.2017 / 17:59

Гісторык Ігар Мельнікаў запрашае на аўтограф-сесію 2

17 сакавіка Ігар Мельнікаў запрашае на аўторгаф-сесію сваёй новай кнігі «Забытыя героі» у мінскай «Акадэмкнізе»

 

Новае выданне беларускага гісторыка прысвечана малавядомым старонкам вайсковай гісторыі Беларусі, у прыватнасці, расказвае пра службу беларусаў у Другім польскім корпусе і Першай польскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе падчас Другой сусветнай вайны.

Кніга багата ілюстравана ўнікальнымі фотаздымкамі з прыватнага архіва Ігара Мельнікава, а таксама ў ёй, упершыню ў Беларусі, змешчаны каляровыя здымкі ўніформы з калекцыі аўтара. Менавіта ў гэтых «бэтлдрэсах» беларускія андэрсаўцы і дэсантнікі змагаліся з нацыстамі ў 1944 годзе ў Італіі і Галандыі. Дарэчы, калекцыі ўніформы Другой сусветнай вайны, як у аўтара кнігі, могуць пазайздросціць шматлікія беларускія і нават замежныя музеі. Акром гэтага, вялікая ўвага ў кнізе нададзена пытанням рыштунку і ўзбраення гэтых вайсковых фармацый.

28 лютага 2017 года ў Х павільёне Варшаўскай цытадэлі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Беларусы ў Войску Польскім 1939-1945 гг. З прыватнага архіва Ігара Мельнікава». Нагадаем, што гэты праект быў зроблены беларускім даследчыкам у супрацы з Амбасадай Польшчы ў Мінску. На вернісажы прысутнічала вялікая колькасць прадстаўнікоў польскіх міністэрстваў і ведамстваў, а таксама замежныя дыпламаты, акрэдытаваныя ў Польшчы. Ігар Мельнікаў правёў экскурсію па выставе, а таксама прэзентаваў новую кнігу і распавёў прысутным пра тое, як адбывалася праца над ёй.

Варта адзначыць, што выстава ў Варшаве адкрылася пад патранатам Амбасады Беларусі ў Варшаве, а амбасадар Аляксандр Авяр’янаў падкрэсліў вялікую важнасць захавання памяці пра нашых суайчыннікаў, што служылі ў польскім войску ў 1939-1945 гг. Акрамя гэтага Ігар Мельнікаў прэзентаваў кнігу ў Сейме Польшчы.

Наклад «Забытых герояў» — усяго 300 асобнікаў і гэтае ўнікальнае выданне стала сапраўднай падзеяй на беларускім кніжным рынку. Апошнія асобнікі кнігі можна будзе набыць падчас аўтографсесіі, якая адбудзецца 17 сакавіка 2017 года а 17 гадзіне ў сталічнай кнігарне «Акадэмкніга». Там жа можна будзе сустрэцца і паразмаўляць з кандыдатам гістарычных навук Ігарам Мельнікавым.

0
Валентин / Адказаць
11.05.2017 / 23:29
Спасибо Вам Игорь Вячеславович за Ваше внимание к этой, забытой всеми(почти всеми),теме-походу наших соотечественников длиной 12500км за 13334дня  "Путем надежды"!И очень разным финишем-все равно-печальным(Сибирь или разлука).Я внук солдата Армии Андерса.И мне есть что рассказать...
0
Валентин / Адказаць
12.05.2017 / 00:06


Уважаемый Игорь Вячеславович! Хочу приобрести у Вас книги:1.Заходня-Беларусская Атлантыда 1921-1941г .Памеж Варшавай и Масквой.2.Мяжа ля Заслауя 1921-1941г3.Забытыя герои.Жаунеры Беларусi у 2-м Польскiм корпусе i Першай асобай паветрана -дэсантнай брыгадзеБуду Вам сердечно признателен.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру