Марына Насенка была затрыманая 14 сакавіка пад ЦІПам на Акрэсціна, куды несла перадачу для Вячаслава Касінерава, які адбывае 15-сутачны арышт за ўдзел у «Маршы абураных беларусаў» у Мінску 17 лютага, паведамляюць праваабаронцы-вясноўцы. 

Фота з акаўнта Марыны ў фэйсбуку

Фота з акаўнта Марыны ў фэйсбуку

Пасля затрымання Марыну Насенка даставілі ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска, дзе на яе склалі пратакол па артыкуле 23.34 КаАП таксама за ўдзел у акцыі 17 лютага.

Як паведаміла маці Вячаслава Касінерава, пасля затрымання доўгі час Марыну нідзе не рэгістравалі, яна шукала дзяўчыну з 10:00 да 15:00. І толькі пасля таго, як жанчына патэлефанавала ў ГАМ Маскоўскага раёна і сказала, што будзе пісаць заяву пра знікненне чалавека, яны далі інфармацыю.

Адміністратыўную справу Марыны Насенка ў судзе Маскоўскага раёна разглядала суддзя Вольга Лістраценка, якая пакарала дзяўчыну арыштам на 12 сутак. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0