Пасля Маршаў недармаедаў, якія праходзілі ў многіх беларускіх гарадах апошнімі днямі, дзясяткі актывістаў аказаліся за кратамі.

Такой колькасці асуджаных не было ад часоў «маўклівых пратэстаў» 2011 года. Некаторыя актывісты ўжо адседзелі прысуджаныя суткі, іншыя атрымалі штрафы, а хтосьці яшчэ толькі чакае прысуду.

Беларускія праваабаронцы робяць гіганцкую працу, спрабуючы сістэматызаваць інфармацыю для гісторыі і будучага аднаўлення справядлівасці.

На жаль, не пра ўсе затрыманні грамадскасць ведае. Для такіх выпадкаў існуе спецыяльны анлайн-дакумент, куды можна дадаваць інфармацыю.

«Наша Ніва» прыводзіць спіс актывістаў, якія знаходзяцца за кратамі па стане на вечар 14 сакавіка.

Імя, Прозьвішча Месца затрыманьня Дата затрыманьня Дата вызваленьня (планаваная)
1 Ежы Грыгенча Гародня 7 сакавіка 27 сакавіка, 13 сутак
2 Зьміцер Паліенка Менск 10 сакавіка 17 сакавіка, 7 сутак
3 Руслан Халікаў Берасьце 10 сакавіка 15 сакавіка, 5 сутак
4 Андрэй Дзянюшкін Берасьце 10 сакавіка 15 сакавіка, 5 сутак
5 Дзмітрый Ляўчук Берасьце 10 сакавіка 15 сакавіка, 5 сутак
6 Раман Ганчароў  Маладзечна 10 сакавіка  15 сакавіка, 5 сутак
7 Анатоль Лябедзька Маладзечна 10 сакавіка 25 сакавіка, 15 сутак
8 Вiталь Рымашэускi Маладзечна 10 сакавіка 25 сакавіка, 15 сутак
9 Аляксандар Панамароў Маладзечна 10 сакавіка  20 сакавіка, 10 сутак
10 Юрась Губарэвiч  Маладзечна 10 сакавіка  25 сакавіка, 15 сутак
11 Аляксандар Гмыза  Маладзечна 10 сакавіка 17 сакавіка, 7 сутак
12 Вольга Кавалькова  Маладзечна  10 сакавіка  17 сакавіка, 7 сутак
13 Максім Лубінскі Бабруйск 10 сакавіка  15 сакавіка, 5 сутак
14 Канстанцін Копац Берасьце 10 сакавіка  25 сакавіка, 15 сутак
15 Сяргей Верамеенка Гародня 11 сакавіка 29 сакавіка, 15 сутак
16 Максім Філіповіч Гомель 11 сакавіка 26 сакавіка, 13 сутак
17 Зьміцер Гарбуноў Берасьце 12 сакавіка 27 сакавіка, 15 сутак
18 Сяргей Пятрухін Берасьце 12 сакавіка 27 сакавіка, 15 сутак
19 Павел Севярынец Ворша  12 сакавіка  27 сакавіка, 15 сутак
20 Ігар Грышанаў Ворша  12 сакавіка  утрымліваецца ў ізалятары
21 Васіль Берасьнеў Ворша  12 сакавіка 26 сакавіка, 14 сутак
22 Віктар Андрэеў Ворша  12 сакавіка 25 сакавіка, 13 сутак
23 Вячаслаў Касінераў Менск 12 сакавіка 27 сакавіка, 15 сутак
24 Яўген Васьковіч Бабруйск 13 сакавіка 28 сакавіка, 15 сутак
25 Віктар Рубцоў Гомель 13 сакавіка 27 сакавіка, 14 сутак
26 Алег Аксёнаў Магілёў 14 сакавіка 29 сакавіка, 15 сутак
27 Вадзім Саранчукоў Гародня 14 сакавіка 27 сакавіка, 13 сутак
28 Рабкова Марыя  Менск 14 сакавіка 29 сакавіка, 15 сутак
29 Марына Насенка Менск 14 сакавіка 26 сакавіка, 12 сутак
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?