Каля 3000 чалавек выйшлі на Марш недармаедаў у Мінску. Ён прайшоў ад станцыі метро Акадэмія навук вуліцай Сурганава. Шэсце прайшло мірна, без інцыдэнтаў, пры тым што ў сталіцы былі прынятыя павышаныя захады бяспекі. У прыватнасці, перад пачаткам акцыі была перакрытая станцыя метро Акадэмія навук, каля месца збору не спыняўся іншы грамадскі транспарт.
Людзі на шэсці былі настроеныя рашуча. Скандавалі «Жыве Беларусь!», «Не дэкрэту №3! Лукашэнка, ухадзі!», «Свабоду! Работу!».
У Гродне на мітынг у парку Жылібера сабраліся некалькі соцень чалавек. Яны прайшлі з шэсцем да аблвыканкама і абрынуліся з крытыкай на чыноўнікаў, што выйшлі на размову з імі:
19:40
Мінчук Пятро Маркелаў стрыміў затрыманне анархістаў — затрымалі заадно і яго.
Пятро Маркелаў сцвярджае, што балончыкі з-пад газу, які распылялі ў аўтобусе, пазней невядомыя падкінулі анархістам.
19:31
Анархістаў такі затрымалі — у транспарце па дарозе з мітынгу, на рагу вуліц Багдановіча і праспекта Машэрава. А яны ж увесь час былі на вачах у журналістаў і нічога не парушалі.

19:23
«Марш недармаедаў» у Магілёве сабраў блізу 500 чалавек, хоць яго асноўныя арганізатары арыштаваныя. Людзі сабраліся каля будынка № 29 на вуліцы Ленінскай і прайшлі да кінатэатра «Радзіма», які знаходзіцца на гэтай жа вуліцы, паведамляе Радыё Свыбода.
Да пратэстоўцаў выходзіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, якім сказаў, што «ўлады ўлічылі памылкі што да дэкрэту № 3 і спрабуюць іх выправіць». На гэта пратэстоўцы адказалі споклічамі: «Ганьба!» і «Сыходзь!».
19:17
У Мінску самымі актыўнымі ўдзельнікамі былі анархісты з барабанамі. Яны ладзілі вясёлыя музчыныя перформансы. Іх не затрымалі. На вачах у дэманстрантаў пасля шэсця яны селі ў тралейбус і паехалі.
19:16
Акцыя ў Гродне скончана, усе разыходзяцца
19:11
Людзі ў Гродне выкарыстоўваюць помнік Леніну як трыбуну:

19:06
Гродна. Пажылы чалавек узяў мегафон: «У наступны раз мы выйдзем з сякерамі». Авацыі. Вось такія настроі ў людзей.
19:04
У Гродне — хвіліна маўчання ў памяць жанчын, што загінулі на Скідзельскім цукровым заводзе.
19:00
Людзі ў Гродне скандуюць «Не дэкрэту нумар 3. Лукашэнка, ухадзі!» «Ганьба!».
18:58
Пратэст у Гродне:

18:58
Тым часам станцыю метро «Акадэмія навук» адкрылі для пасажыраў.
18:57
У Гродне намесніца старшыні гарвыканкама Кулеш выйшла да пратэстоўцаў і запрасіла ўдзельнікаў у залу гарвыканкама. «Я прашу выдзеліць групу прадстаўнікоў. Увесь горад не пройдзе. Вы просіце дыялогу, мы гатовыя». Адзін з удзельнікаў адказаў, што гарадскія ўлады забаранілі ім акцыю, удзельнікаў арыштавалі, таму людзі ў залу не пойдуць.
18:56
У Магілёве ў «Маршы недармаедаў» бяруць удзел каля 500 чалавек. Арганізатары праз гукаўзмацняльнікі нагадваюць, што чыноўнікі праводзяць асабісты прыём.
18:56

18:53
«Палітыка Лукашэнкі — балбатня суцэльная, — кажа карэспандэнтам НН у Мінску мужчына пенсійнага ўзросту. — Маладым не работы не знайсці, нічога. Ён падсеў на расійскую нафтавую іглу, а цяпер, калі ў Расіі праблемы, мы апынуліся ў тупіковай сітуацыі».
18:50
Гродна: Улады клічуць у будынак прадстаўнікоў на размову. Іх асвістваюць. Патрабуюць вызвалення лідара мясцовага БНФ Вадзіма Саранчукова
18:50
«Цярпеў. Але далей так цярпець няможна», — кажа моцны вусаты мужчына гадоў 60-ці.
«Калі вы апошні раз былі на такой акцыі?» — пытаемся мы.
«У 1991 годзе», — адказвае.
18:44
«Хопіць баяцца, пара супраціўляцца!» — лозунг анархістаў пайшоў у масы на шэсці ў Мінску.
18:39
«Чаму я прыйшоў на акцыю? Бо надаела балбатня на БТ. Сіл няма! У мяне два сыны не могуць на работу ўладкавацца», — кажа мужчына і жанчын гадоў 65-ці. А ці маюць надзею на перамены? «Залежыць ад людзей. Трэба выходзіць, і не раз».
18:38

18:37
«Пара ўжо камусьці, хто дасягнуў пенсійнага ўзросту, пайсці на адпачынак», — кажа пара людзей гадоў пяцідзесяці.
18:36
У Гродне ў шэсці ўдзельнічае каля 600 чалавек.
18:36
У Мінску ў шэсці ўдзельнічае каля 2-2,5 тыс. чалавек.
18:34
«Мая думка, што Яго пара прыбіраць», — кажа на камеру мужчына гадоў сарака.
18:34
Гродна: прадстаўнік АГП зачытвае рэзалюцыю, заклікае адмяніць дэкрэт №3, змяніць выбрачы кодэкс, калі ўлады адмовяцца выканаць патрабаванні, то будуць патрабаваць адстаўкі Лукашэнкі. Людзі сустракаюць авацыямі.
18:34
Плакат у Мінску:

18:33
Колькасць пратэстоўцаў у парку Жылібера ў Гродне дасягнула 400 чалавек, перадаюць карэспандэнты «Нашай Нівы»:
18:32
Фота з пратэсту ў Гродне:

18:31
У Гродне сабралася каля 400 чалавек
18:29
Людзі пратэстуюць і на цэнтральнай вуліцы Магілёва:

18:22
«Я жыву ў Бабруйску, езджу на работу ў Расію, бо ў Бабруйску работы няма. Я прывожу грошы ў краіне, і вось з мяне грошы бяруць, падатак, — кажа жанчына гадоў 35 гадоў, што ідзе ў першых шэрагах дэманстрантаў. — А я з Ваўкавыскага раёна, — далучаецца мужчына гадоў сарака. — Гнаць яго трэба, — кажа ён на Лукашэнку. — Ніхто за яго не галасаваў».
18:21
Людзі ўжо ідуць вуліцай Сурганава, бяспынна скандуюць: «Ухадзі, ухадзі». Абураюцца, што заробкі такія (калі яны ёсць), што на іх не пражыць
18:18

Гродна
18:17
Машыны ўхвальна сігналяць. Людзі гукаюць: «Свабоду», «Жыве Беларусь».
18:10
Некалькі соцень чалавек пратэстуюць у Гродне.
18:08
Колькасць удзельнікаў дасягнула 3000 чалавек. Пачынаецца шэсце, наперадзе вялікі чырвона-зялёны сцяг, шмат нацыянальных сцягоў.
18:06
У Мінску людзі прынеслі труну, у ёй нясуць Канстытуцыю, сёння — дзень Канстытуцыі
18:05

Акцыя ў Гродне
18:05
Яшчэ пра выказванні Макея сёння:
18:04
У Гродне па стане на 18.00 сабралася каля 100 чалавек і адзін сабака. Яны размеркаваліся па парку Жылібера.
18:04
Пенсіянерка, інжынер-будаўнік у мінулым кажа: «Вы бачыце, што робіцца? Страх! Урад паспрабаваў паставіць людзей на калені».
18:02
У Гродне сабралася 40 чалавек.
18:01
Анархісты працягваюць біць у барабаны
18:00
Колькасць удзельнікаў дасягнула 1500 чалавек. Анархісты б'юць у барабаны. Затрыманні іх паплечнікаў пасля папярэдніх акцый іх не напалохалі.
18:00
Людзі скандуюць: «Свабоду, свабоду»
17:59
Людзі скандуюць: «Ухадзі, ухадзі»
17:58
Анархісты становяцца ў ланцуг
17:51
Сабралася ўжо каля 1000 чалавек, можа нават болей.
17:51
Анархісты прыйшлі з барабанамі
17:51

17:50

17:49
«Дзяржава мала што робіць у эканоміцы», — кажа Калякін.
17:47
Лунае больш за дзясятак бел-чырвона-белых сцягоў, ёсць сцягі БХД.
17:47
Прыйшоў лідар «Справядлівага свету» Сяргей Калякін. «Дэкрэт не мае адносінаў да дармаедаў. А мае дачыненне да простых людзей. Людзям проста не магчыма жыць», — кажа ён.
17:45
Прыйшоў нейкі правакатар. Прамаўляе граф Прушынскі
17:43
Людзі пачынаюць скандаваць «Жыве Беларусь!»
17:42
Станцыя метро «Акадэмія навук» перакрыта. Людзям даводзіцца ісці з суседніх.
17:39
Ганна Канапацкая, якая прыйшла на акцыю на мыліцах, кажа, што яе палохае, што многа аўтазакаў і супрацоўнікаў міліцыі. Дэкрэт № 3 павінен быць адменены.
17:39
Дзяніс Садоўскі кажа, што мітынгу не будзе. Некалькі выступаў будуць тут, на месцы збору, будзе прынятая рэзалюцыя. А потым — шэсце да «Макдональдса».
17:38
Арганізатары кажуць, што на Бангалор удзельнікі акцыі не пойдуць, шэсце скончыцца каля «Макдональса» на вуліцы Сурганава. Спадзяюцца, што ўсё будзе мірна і спакойна.
17:37
Перапрашаем за збоі ў відэастрыме — упала сетка. Паспрабуем зараз аднавіцца, заставайцеся на лініі.
17:36
«Нет — декретам, власть — советам!» — такі плакат трымае юнак па прозвішчы Катажынскі з Беларускай партыі левых «Справядлівы свет». Расказвае пра свой транспарант на цудоўнай беларускай мове.
17:33
Тым часам аўтобус №100, што ідзе праспектам, на прыпынку Петруся Броўкі не спыняецца. Людзі наракаюць, што ім трэба ў бальніцу.
17:32
За паўгадзіны да пачатку Маршу колькасць удзельнікаў дасягнула 500 чалавек.
17:32
Колькасць народу прыбывае. Ужо прыйшло каля 400 чалавек. Прыйшоў чалавек ВМФ СССР. «Я пад ім служыў», — кажа чалавек па-беларуску. «Я пад ім служыў, а дзяржава выкрасліла гэтыя тры гады. Я хачу спакойна працаваць і нічога не баяцца».
17:30
Прыйшла экс-кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч. Дзмітрыеў заклікае ўсіх выйсці на Дзень Волі 25 сакавіка і па-магчымасці, далучыцца да акцыі сёння. Нельга сядзець па той бок экрана, кажа ён.
17:29
А вось анонс мерапрыемстваў на Дзень Волі ў Вільні:
17:28

17:28
Эх, студэнты… Піша Іван Шыла:
17:28
Прыйшлі Андрэй Дзмітрыеў, старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч, людзі разгортваюць сцягі.
17:27
Каля «Кастрычніка» блізу 300 чалавек, хапае таксама народу ў цывільным.
17:25
Зміцер Панкавец — пра сённяшнія заявы Аляксандра Лукашэнкі, вельмі праеўрапейскія:
17:25
Ад дажджу людзі хаваюцца каля кінатэатра.
17:24
Лідар БСДП Ірына Вештард выказвае меркаванне, што людзі, якія прыйдуць на марш, запатрабуюць таксама вызвалення затрыманых.
17:20
Тым часам у Мінску пайшоў моцны дождж.
17:17
Асноўная колькасць людзей збіраецца каля кінатэатра «Кастрычнік», некалькі дзясяткаў — з боку прэзідыума Акадэміі навук.
17:16
Ля Акадэміі навук стаіць каля 100 чалавек, выстаўлены турнікеты.
17:14
Стаяць аўтазакі на вуліцы Акадэмічнай
17:07
Каля Акадэміі навук сабралася ўжо некалькі чалавек. Прыйшлі Зміцер Хведарук, Вольга Мікалайчык, Марына Хоміч, Дзяніс Садоўскі. Дзяніс прыйшоў на акцыю з жонкай і дачкой.
17:02
Вуліца Петруся Броўкі каля БНТУ цалкам застаўлена аўтазакамі.
16:56
Каля Ліды затрымана аўто Аляксея Янукевіча.
«Мяне спынілі, можна сказаць, выхапілі з плыні аўтамабіляў. Цяпер правяраюць па базе, якая, вядома, не працуе. Сказалі, будуць звязвацца з цэнтрам. Там паведамілі, што ідзе нейкая прафілактыка, праверыць машыну пакуль не ўдаецца. Проста чакаем зараз», - сказаў Янукевіч Свабодзе.
Янукевіч ехаў у Гродна на марш недармаедаў.
16:51
Карэспандэнты НН абвяргаюць інфармацыю, што ў цэнтры Гродна адключаны інтэрнэт. Такую інфармацыю распаўсюдзіў блогер Лосік.
16:48
Уладзімір Някляеў, Андрэй Дзмітрыеў, Таццяна Караткевіч, Генадзь Фядыніч, Аляксей Янукевіч на «Марш» ідуць.
У той жа час некаторыя палітыкі заявілі, што на акцыю не пойдуць. Адмовіліся Мікалай Статкевіч і Зміцер Дашкевіч. Статкевіч заявіў, што бярэ на сябе адказнасць за шэсце 25 Сакавіка, на Дзень Волі. Дашкевіч сказаў, што пасля выхаду з трохдзённага арышту ў яго набралася работы (ён цясляр, робіць мэблю), таму да 25-га будзе працаваць.
Каментары