Гарадзенскі журналіст Анджэй Пісальнік перанёс інсульт і зараз знаходзіцца на лячэньні ў адной з маскоўскіх клінік.

У апошні час Анджэй Пісальнік працаваў у Маскве карэспандэнтам польскай газэты «Rzeczpospolita». Да пераезду ў Расею быў галоўным рэдактарам газэты не прызнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі «Glos znad Niemna» na uchodzstwie» (у выгнаньні) .

Яго публікацыямі ў гэтым выданьні, а таксама ў часопісе «Magazyn Polski» na uchodzstwie» неаднаразова цікавіліся сьледчыя органы — у 2005 годзе яго двойчы папярэджвала пракуратура.

У тым жа 2005 годзе ён быў падазраваным у крымінальнай справе аб запалохваньні дырэктара Дома польскага ў Шчучыне.

Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 г. двойчы запар адбываў адміністратыўны арышт па абвінавачаньні ў дробным хуліганстве (5 сутак) і ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі (12 сутак).

Анджэй Пісальнік — ляўрэат прэміі Дзьмітрыя Завадзкага «За мужнасьць і прафэсіяналізм».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?