У сюжэце праграмы «Панарама» на тэлеканале «Беларусь-1» было заяўлена, што падчас акцыі пратэсту ў Мінску «ўсё звялося да палітычных лозунгаў», а «жыхары горада былі шакаваныя паводзінамі анархісцкіх груп», якім патрэбен «хаос». «Падобныя дзеянні нагадалі шэсці нацыстаў», — сказала дыктар.

Дзяржаўнае тэлебачанне расказала пра акцыю, схлусіўшы, што нібыта пратэстоўцы парушылі мірны парадак яе правядзення. Мы ім, маўляў, далі магчымасць прайсціся па Мінску, а яны падманулі і вялі сябе зусім не мірна.

Таксама ў сюжэце сцвярджалася, што ў выніку нападу удзельнікаў акцыі пратэсту пацярпеў супрацоўнік праваахоўных органаў.

Як вядома, пасля дазволенай уладамі акцыі ў Мінску былі брутальна затрыманыя дзясяткі чалавек, сярод іх каля дзясятка анархістаў.

ВІДЭА, як у Мінску ціхары хапаюць моладзь пасля дазволенага шэсця

Затрыманыя яны былі дзіўным чынам: група людзей у цывільным каля «Белай вежы» спыніла тралейбус, на якім кампанія ўдзельнікаў шэсця ехала дадому з плошчы Бангалор, уварвалася ў гэты тралейбус, груба і без разбору стала выцягваць адтуль пасажыраў.

«Скаціна, за што б'еш?» ШАКУЮЧАЕ ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?