Сёньня а 21:30 тэлеканал «Лад» прапануе сваім гледачам просты этэр з Брусэлю, дзе чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ ў рамках другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў сустрэнецца зь мясцовым «Андэрлехтам».

Нагадаем, што на першай стадыі турніру беларусы досыць упэўнена перамаглі ісьляндзкі «Валюр» – 2:0 (дома) і 1:0 (у гасьцях). З «Андэрлехтам» відавочна будзе цяжэй. Бэльгійская каманда доўгі час уваходзіць у кагорту наймацнейшых каманд кантынэнту. «Андэрлехт» дваццаць дзевяць раз станавіўся чэмпіёнам краіны, а ў 1976 і 1978 гадах выйграваў Кубак УЭФА.

Добрая навіна прыйшла і ад барысаўцаў. Разам з камандай у Брусэль паляцеў капітан Аляксандар Ермаковіч, які быў траўмаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?