Фатаграфію «Пачакуна», пабачанага ў мінскім ЦУМе, выклаў у твітары Аляксей Важнік. Плюшавая цацка зроблена ў Беларусі, каштуе 21,4 рубля.
Скульптура Пачакуна (Ждуна) — праца нідэрландскай мастачкі Маргрыт фон Брэйфарт. Фігура ўвасабляе пацыента, які цярпліва чакае прыёму доктара і вынікаў сваіх аналізаў.