Міністэрства інфармацыі Беларусі прапанавала стварыць пагадненьне аб супрацоўніцтве ў інфармацыйнай сфэры паміж Беларусьсю і Польшчай

Падрыхтоўку гэтага пагадненьня ініцыюе Міністэрства інфармацыі Беларусі. Аб гэтым сказала міністарка Лілія Ананіч на сустрэчы з намесьнікам міністра замежных спраў Польшчы Марэкам Зюлкоўскім.

Міністарка таксама дадала, што ў Беларусі ёсьць цэлая лінейка тэлевізійных каналаў, якія могуць знайсьці сваё месца ў пытаньні інфармацыйнага супрацоўніцтва.

Марэк Зюлкоўскі адзначыў, што ў апошні час у Польшчы вырасла цікавасьць да беларускіх мэдыяў. Усё гэта, паводле яго, можа садзейнічаць умацаваньню адносін паміж дзьвюма краінамі і ідзе на карысьць абедзьвюх дзяржаў.

Сёлета ў лютым менавіта Марэк Зюлкоўскі абвесьціў пра спыненьне дамовы паміж МЗС Польшчы і тэлеканалам Белсат. «Ранейшая дамова МЗС Польшчы і Польскай тэлевізіі наконт стварэньня «Белсату» ўжо скасаваная» — напісаў віцэ-міністр МЗС у артыкуле для газэты Rzeczpospolita

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?