Раней мы публікавалі два матэрыялы пра аднаго з аўтараў «Імхаклуба» віцебчука Аляксандра Усоўскага.

Чытайце таксама: «Крепкие молодые фашисты»: забойства Юліі Чарняўскай, захоп улады ў Беларусі — планы і ідэі аўтараў «Імхаклуба»

Чытайце таксама: Шпакоўскі, Дзермант і «быдло шкловское» — як беларускія дзеячы клянчылі грошы на перадзел Еўропы

Каб не перагружаць тэксты, мы вырашылі асобна даць яшчэ адну гісторыю, якая нас уразіла, і якую мы не маглі абмінуць — гэта той факт, што адзін з фігурантаў перапіскі, аўтар «Імхаклуба» Аляксандр Сінкевіч быў датычны да атрымання гранта Еўрасаюза праз кампанію, дзе кіраўніком сябар Сінкевіча Віктар Пажога.

Як вынікае з перапісак Сінкевіча і Усоўскага ў момант, калі апошні яшчэ выношваў планы па перадзеле Еўропы, Усоўскі звяртаўся па грошы канкрэтна да Сінкевіча. 

Што той адказваў?

Alexander Sinkevich 25 сентября 2013 г. в 11:46 :) Да тут ясно, что общее дело делаем, друг другу поможем. Главное - свободные бабуленции прямо сейчас изыскать.

Alexander Usovski 25 сентября 2013 г. в 11:50 Я сейчас за эти бабки душу готов госдепу продать!

Alexander Sinkevich 25 сентября 2013 г. в 11:50 Гы. Мы тоже

Alexander Sinkevich 25 сентября 2013 г. в 11:51 Собственно, мы выиграли первый этап по европейскому гранту на 300 тыс. евров. По созданию Сморгонского культурно-исторического кластера. Но первые бабули будут только к лету 2014.

Alexander Sinkevich 25 сентября 2013 г. в 11:52 Так что гранты сосать незазорно, если на них готовить смерть грантодателям.

Праз год тэма ўсплывае зноў: 

Alexander Usovski 12 июля 2014 г. в 11:36 У меня сейчас лютое безденежье, жена собирается выгонать на х*й, в общем край. Мне бы хоть какую работёнку по профилю, пока москва хоть что-то пробормочет..

Alexander Sinkevich 12 июля 2014 г. в 11:37 да уж, задача… У нас сейчас тоже не лучше времена, все ждем осени - должен начаться проект по Сморгонскому историко-культурному кластера. Но это ж тоже дожить надо.

Alexander Usovski 12 июля 2014 г. в 11:38 Во-во. Москвичи тоже вроде как расположены дать денег, но когда — хз. А жрать надо сегодня. Жена плачет — не могу штаны купить, а получаю восемь миллионов, муж бездельник все бабки на поездки в Москву спускает…. Ты не представляешь, как тяжело

Бедны пісьменнік будуе планы перадзелу Еўропы, пакуль яго жонка не можа купіць сабе штаны…

Але што за грант на стварэнне «гісторыка-культурнага» кластара? Яго насамрэч выдаў ЕС пад вельмі канкрэтныя ўмовы. Грантаатрымальнік — Смаргонскі райвыканкам, «Экаполюс» Сінкевіча-Пажогі, плюс прабеларуская дабрачынная ініцыятыва «Паўночныя Афіны». А менеджар праекта — менавіта Сінкевіч. 

Ён пісаў, што «пісаць планы грантаў — цэлая навука», і падыход тут мусіць быць «як да пушнога звера». 

Як сказаў «Нашай Ніве» намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Генадзь Бычко, Сінкевіч у рамках праекта атрымліваў толькі заробак. 

З Пажогам — тая ж самая гісторыя. 

Як сказаў чыноўнік, асобу Сінкевіча правярала міліцыя перад тым, як дапусціць яго да праекта — нічога падазронага не знайшлі. 

«Але, у нас неўзабаве пачнецца аўдыт менавіта па гэтым праекце. І, у святлк апошніх фактаў [чыноўнік ведаў пра гісторыю з узламанай перапіскай і, магчыма, быў з ёй знаёмы], я папрашу аўдытараў вельмі пільна праверыць размеркаванне тых фінансаў, якія былі ў распараджэнні «Экаполіса» пад канкрэтныя праекты. За кожную капейку распішуцца. Таксама тут магу дадаць, што ўсе грошы ішлі праз бухгалтэрыю райвыканкама, таму тут усё можна быць праверана вельмі празрыста. А па іх — будзем глядзець. У прынцыпе, заяўленыя задачы гранта мы выканалі, але так — Сінкевіч быў менеджарам праекта, бо ён і прынёс гэтую ідэю нам. Шпакоўскага я ў меншай ступені ведаю, скажам так — ён толькі аднойчы прыязджаў, як юрыст, тут нейкія кансультацыі былі, і ўсё. Дзермант — у некаторым сэнсе, таксама менш. А Сінкевіч — той працаваў», — сказаў раённы чыноўнік. 

А скончым іранічнай нотай на забаву чытачам: як Усоўскі прасіў Міхаіла Малаша — добрага знаёмага Вадзіма Гігіна, у якога той нядаўна адзначаў «юбілей» «Імхаклуба» — «выйсці» па грошы на сумнавядомага Дугіна. 

Чытайце таксама: Дэкан факультэта філасофіі БДУ браў удзел у святкаванні «Дня народзінаў» чарнасоценскага сайта

Вось гэтая размова:

Малаш Михаил 12 сентября 2015 г. в 9:37 Через Дугина надо выйти на тех, кто готов финансировать пропаганду евразийства.

Alexander Usovski 12 сентября 2015 г. в 9:38 Ну а я тебе о чём толкую?

Малаш Михаил 12 сентября 2015 г. в 9:38 Я понял тему и постараюсь помочь, всё-таки я как никак один из неформальных лидеров белорусских консерваторов, и кому, как не мне на Дугина выходить?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?