16.03.2017 / 17:07

Бясплатны Wi-Fi з'явіцца на 19 чыгуначных вакзалах Беларусі 7

Бясплатны Wi-Fi з'явіцца на 19 чыгуначных вакзалах буйных гарадоў Беларусі. Праект рэалізуе кампанія МТС сумесна з Беларускай чыгункай, паведамілі ў прэс-службе мабільнага аператара.

Хот-споты з інтэрнэтам з'явяцца ў холах і залах чакання вакзалаў да лета бягучага года. Бясплатны інтэрнэт будзе даступны на чыгуначных вакзалах Мінска, Оршы, Маладзечна, Барысава, Баранавічаў, Ліды, Гродна, Лунінца, Брэста, Пінска, Гомеля, Жлобіна, Калінкавічаў, Магілёва, Асіповічаў, Бабруйска, Крычава, Віцебска і Полацка. МТС забяспечыць хуткасны доступ у сетку пры дапамозе 4G і аптычных каналаў.

Скарыстацца бясплатным інтэрнэтам змогуць абаненты любога аператара пасля праходжання аўтарызацыі. Для гэтага спатрэбіцца ўвесці нумар мабільнага тэлефона ў спецыяльнае поле, пасля чаго карыстальнік атрымае СМС з паролем для ўваходу ў сетку.

2
Юрась Беларус / Адказаць
16.03.2017 / 17:10
Калі "бясплатны" вай-фай забяспечае МТС - чакай крадяжу грошай.
0
Міра / Адказаць
16.03.2017 / 17:56
Ага, паспрабавалі ў тыя выхадныя пакарыстацца бясплатным Wi-Fi у Брэсце. Працуе толькі на набыццё квіткоў. ))))
16.03.2017 / 18:31
Бясплатны wifi для заходу на сайт поезд.рв.бу В целом практически бесполезен.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру