Група раварыстаў у аўстралійскім горадзе Перт праехала 202 кіламетры па маршруце, з якога на карце ў праграме Strava атрымалася выява казла, паведамляе ABC.net.au.

abc.net.au

12 сакавіка раварысты правялі за гэтым заняткам 8 гадзін.

«У Перце ўсе катаюцца на роварах каля ракі і вакол пагоркаў, гэта выдатныя месцы для язды, але цікава здзейсніць і нешта іншае», — распавёў рэпарцёру адзін з раварыстаў. Па яго словах, тое, што яны зрабілі — «проста вясёлы спосаб правесці нядзелю».

Раварысты вырашылі намаляваць менавіта казла, таму што «ён круты».

Пасля таго, як маршрут быў апублікаваны ў Strava, яго ацанілі раварысты з усяго свету. Група з Перта цяпер плануе «намаляваць» такім жа чынам і іншых жывёл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?