17.03.2017 / 17:39

80-гадовая культурыстка выглядае лепш за многіх юначак ФОТЫ  23

Найстарэйшая культурыстка свету Эрнэстына Шэпард даказвае, што гады актыўнасці не перашкода. Натхніцеся і вы!

Цяжка паверыць, але амерыканка Эрнэстына Шэпард хутка адзначыць 81-ы дзень нараджэння. Жанчына, якую некалькі гадоў таму ўпісалі ў Кнігу рэкордаў Гінэса як самага старога бодыбілдара, выглядае выдатна.

У сваім інстаграме яна з задавальненнем дзеліцца парадамі з тымі, хто таксама зацікаўлены ў тым, каб быць у форме.

Напрыклад, жанчына кладзецца спаць у 22.00, а ўжо ў чатыры гадзіны — ізноў на нагах. Кожны новы дзень яна пачынае з 16-кіламетровай прагулкі.

Эрнэстына есць маленькімі порцыямі 5 разоў на дзень. У асноўным яе рацыён складаецца з круп, гародніны, садавіны і курыцы. Штодзённа яна выпівае каля 0,5 літра яечных бялкоў і лічыць, што ніколі не позна пачаць займацца спортам: да яе асэнсаванне гэтага прыйшло ў 56 гадоў.

2
mikola ramanau / Адказаць
17.03.2017 / 18:09
Respekt ! Ja z Vami......
3
Раман / Адказаць
17.03.2017 / 18:18
Гэта з ЗША, там чалавек працягвае жыць, нават калі выходзіць на пенсію, вядзе атыўны лад жыцця, рэалізуецца. У нас чалавек на пенсіі толькі дажывае.
3
Хочу такой быть / Адказаць
17.03.2017 / 18:18
Супер женщина!!!!!
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру