Час патрабуе мяса. «Мяска, мяска»
Паветра салодкае — не выкінуць з галавы.
Цалуеш бліжняга як кіслародную маску,
Лічыш да аднаго і пачынаецца светлавы.
Які запускае сэрца і новага Авіцэну -
Нюхаць людзей, лізаць, бегаць сярод людзей.
Сэрца стукае ў грудзі, нібыта лоб разбівае аб сцену.
Так кроў становіцца саланей і слёзы становяцца саладзей.
І ніткаю Арыядны цягнецца пупавая.
Блытаецца і не рвецца — як ні перарывай.
Тырчыць як пачатак бясконцасці. З чалавекам такое бывае,
А гэта і не чалавек. А каравай-каравай,
Узлюбі ж яго жуючы, узлюбі цэлым,
За тое, што каравай дзеліцца, а чалавек не дзеліцца ані з кім.
Скура спіны і жывата зліпаюцца, я пляскаю целам
Як ветразь, як ветразь, які рвецца на валаскі!
М-м! Якое шчасце! Я плачу, калі лопаецца грымаса.
І слоў бракуе, словы — нібыта чужы аршын.
Яны каб пакаяцца. Каб раскаяцца. А калі мы мяса —
Давайце маўчаць і жэрці. І давайце ўжо саграшым…
Час патрабуе налітых, крывавых і паспалітых.
А словы якія некалі хтосьці пакінуў нам
Мы ўбілі ў жывую плоць змерзлым магільным плітам
Даўшы свае імёны раскіданым камяням.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0