Як паведамілі прадстаўнікі аддзела ДАІ Светлагорскага РАУС, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося напярэдадні ўвечары каля чыгуначнага пераезду. Машына хуткай дапамогі рухалася па вул. Сацыялістычнай з боку вул. Авіяцыйнай.

Кіроўца своечасова не ўбачыў дзяўчынку, якая пераходзіла дарогу, і здзейсніў наезд, перадае БелТА. Па папярэдніх дадзеных, школьніца выйшла на праезную частку з-за аўтамабіля, які стаяў, і пераходзіла дарогу па-за пешаходным пераходам.

Медработнікі, якія ехалі ў машыне, неадкладна аказалі дапамогу дзяўчынцы і даставілі ў бальніцу. Цяпер яна знаходзіцца ў рэанімацыі ў стане комы. Па гэтым факце праводзіцца праверка. Супрацоўнікі ДАІ шукаюць відавочцаў ДТЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0