Жыхар Балтыйска спрабаваў незаконна правезці праз мяжу арбалет, паведамілі БелТА ў Дзяржпагранкамітэце. Інцыдэнт адбыўся 17 сакавіка ў пункце пропуску «Беняконі». Лідскія памежнікі выявілі ў грамадзяніна Расіі тавар, які ўваходзіць у пералік забароненых і абмежаваных да перамяшчэння праз мяжу. У багажніку аўтамабіля «Фольксваген» жыхар Калінінградскай вобласці схаваў арбалет і дроцікі да яго. Кідальная халодная зброя канфіскавана. Супрацоўнікамі мытні праводзіцца яе ацэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0