Памёр амерыканскі музыкант Чак Бэры. Яму было 90 гадоў.

Як паведамілі ў паліцыі, да яго дадому выклікалі «хуткую дапамогу», але лекары не змаглі выратаваць выканаўцу.

Чак Бэры быў адным з родапачынальнікаў рок-н-ролу.

Чак Бэры ўваходзіць ў Залу славы рок-н-ролу. Яму прысуджана ўзнагарода Grammy за ўнёсак у музычную індустрыю. Свае самыя галоўныя хіты «Rock & Roll Music», «Roll Over Beethoven», «Johnny B Good», «Maybellene and School Day» ён запісаў у 1950-я.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?