18 сакавіка на управе Партыі БНФ прайшоў чарговы сойм арганізацыі. Ён быў прысвечаны бягучай палітычнай сітуацыі ў краіне і па выніку прыняў заяву з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі супраць удзельнікаў мірных акцый пратэсту ў Беларусі.

«Асаблівае абурэнне выклікае той факт, што большасць затрыманняў ажыццяўляюць асобы ў цывільнай вопратцы, без апазнавальных знакаў супрацоўнікаў міліцыі і без прад’яўлення службовых пасведчанняў, з нематываваным ужываннем грубай фізічнай сілы, у тым ліку супраць жанчынаў», — гаворыцца ў заяве. —

У зьвязку з вышэйпералічанымі фактамі, Сойм Партыі БНФ патрабуе:

1. Спыніць дзяржаўныя рэпрэсіі супраць уласнага народу ў сувязі з рэалізацыяй грамадзянам свайго права на негвалтоўны пратэст;

2. Скасаваць угрунтаваныя на ілжэсьведчаньнях пастановы судоў аб пакараньні ўдзельнікаў мірных пратэстаў, неадкладна вызваліць усіх адміністрацыйна арыштаваных;

3. Расследаваць усе выпадкі незаконных і непрафэсыйных дзеяньняў супрацоўнікаў міліцыі ў цывільнай вопратцы падчас затрыманьняў грамадзянаў ды прыцягнуць вінаватых да адказнасьці;

4. Адправіць у адстаўку міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча;

5. Забясьпечыць заканадаўчыя і практычныя гарантыі рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзянаў Беларусі на мірныя сходы і негвалтоўны пратэст».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?