Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава заняла восьмае месца ў мас-старце на этапе Кубка свету ў нарвежскім Халменколене.

Домрачава зрабіла 2 (1 + 0 + 1 + 0) промахі і саступіла пераможцы 48 секунд. Надзея Скардзіна (1 + 0 + 0 + 0) фінішавала на 13-м месцы.

Першае месца заняла нарвежка Цірыль Экхоф (0 + 0 + 1 + 0), якая апярэдзіла на апошнім крузе чэшку Габрыэлу Коўкалаву (0 + 0 + 1 + 0). Трэцяе месца вырвала на фінішы фінка Кайса Макарайнен (0 + 0 + 1 + 1).

Перамогу ў агульным заліку Кубка свету атрымала немка Лаўра Дальмаер. У топ-5 таксама трапілі Габрыэла Коўкалава, Кайса Макарайнен, Мары Дарэн-Абер і Даратэя Вірэр.

Надзея Скардзіна стала 18-й, Дар'я Домрачава - 24-й, Ірына Крыўко - 39-й, Дар'я Юркевіч - 64-й, Надзея Пісарава - 101-й.

У Кубку нацый перамогу атрымалі немкі, Беларусь - на дзевятым месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?