19.03.2017 / 19:32

Як святар змагаецца з мафіяй на радзіме дона Карлеоне 4

Арцыбіскуп Сіцыліі забараніў мафіёзі станавіцца хроснымі бацькамі.

Вёска Карлеоне, вядомая на ўвесь свет, дзякуючы раману «Хросны бацька».

Арцыбіскуп Сіцыліі Мікеле Пэнізі забараніў мясцовым мафіёзі браць удзел у хрышчэнні дзяцей, каб тым самым яны не маглі станавіцца «хроснымі бацькамі».

Мікеле Пэнізі, чый прыход знаходзіцца ў прыгарадзе сталіцы Палерма Манрэалі, з'яўляецца заўзятым змагаром з мафіяй і заяўляе, што хоча кінуць выклік ўстойліваму правілу.

«Мафія пераняла тэрмін «хросны бацька» у царквы, каб надаць сваім верхаводам арэол рэлігійнай значнасці, — цытуе Пэнізі «Франс-прэс». — А на самай справе гэтыя два светы зусім несумяшчальныя».

У прыход Пэнізі ўваходзіць і сумна вядомая вёска Карлеоне, ушанаваныя ў рамане Марыа П'юза «Хросны бацька».

У лютым гэтага года прэса паведамляла, што Мікеле Пэнізі рэзка асудзіў святара Корлеоне за яго рашэнне дазволіць сыну мясцовага гангстара Тота Рыіна стаць хросным бацькам сваёй пляменніцы.

Новы загад арцыбіскупа Пэнізі забараняе асуджаным за «ганебныя злачынствы» выступаць у ролі хросных бацькоў.

Пры гэтым арцыбіскуп прызнае, што мафіёзны «кодэкс гонару» ці «амерта» будзе перашкаджаць рэалізацыі гэтага загаду.

«Калі нейкі чалавек не быў асуджаны, то мы не можам ставіцца да яго [негатыўна] на падставе чутак, без доказаў», — растлумачыў ён, дадаўшы, што шлях выпраўлення адкрыты для ўсіх, у тым ліку і для гангстараў.

«Калі хто-небудзь з іх прызнаецца, што зрабіў нешта дрэннае і папросіць прабачэння за зробленае зло, то ў гэтым выпадку мы можам абмеркаваць, як стаць на шлях праўдзівы», — сказаў арцыбіскуп.

У 2008 годзе архіепіскапу Пэнізі пагражалі расправай пасля таго, як ён адмовіўся дазволіць пахаваць па рэлігійным абрадзе кіраўніка мафіі Крачэфіса Эмануэла.

Тады паліцыя прыставіла да святара ахову.

У 2014 годзе Папа Францішак таксама кінуў выклік арганізаванай злачыннасці, адлучыўшы ад Каталіцкай царквы ўсіх мафіёзі.

«Тыя, хто ідзе дарогай зла, як гэта робяць мафіёзі, не маюць адзінай дарогі з Богам», — сказаў Папа.

1
UraGan / Адказаць
19.03.2017 / 19:59
Сапраўды, Бог ім кіруе, а не тое, што нашыя папы - пахаваліся ў царквах і голасу не пададуць за народ. Ганьба!
0
NavuchencaBK / Адказаць
19.03.2017 / 20:45
UraGan, чаму ж не пададуць? Яшчэ як! Гэтак было напачатку 11-га, на выбврах, калі Кандрусевіч прысутнічаў на цырымоніі інаугурацыі, што адзначае падтрымку і ўшанаваньне. Гэта праз пару месяцаў пасьля таго, як ля чырвонага касьцёлу, напрыканцы 10-га, люд забівалі, людзі грукаліся, а ў ім дзьверы не адкрылі.
0
Серж дубль / Адказаць
19.03.2017 / 20:51
Большинство наших ксендзов тоже помалкивают
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру