19.03.2017 / 19:38

Карабель SpaceX паспяхова вярнуўся з Міжнароднай касмічнай станцыі

Касмічны карабель SpaceX Dragon паспяхова прызямліўся ў Ціхім акіяне, паведамляецца ў твітары кампаніі. Пасадка ажыццяўлялася пры дапамозе парашутаў.

 

Як паведамілі ў кампаніі, карабель даставіў на Зямлю груз з вынікамі даследаванняў МКС. Экспедыцыя Dragon доўжылася больш за тры тыдні.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру