Два супрацоўнікі міліцыі ў цывільным прыйшлі ўвечары 19 сакавіка ў лякарню да пенсіянера Мікалая Саляніка, які знаходзіцца там з запаленнем лёгкіх. Міліцыянты хацелі пагутарыць з ім пра марш недармаедаў, які прайшоў 15 сакавіка ў Гродне, але пенсіянер адмовіўся размаўляць.

«Напэўна, мяне хацелі забраць проста з лякарні, хутчэй за ўсё за ўдзел у мітынгу 15 сакавіка. Спрабавалі скласці нейкія пратаколы. Тое, што я ў бальніцы і ў мяне запаленне лёгкіх, нікога, гляджу, не хвалюе. Я сказаў, што не збіраюся з імі абмяркоўваць гэтую тэму. Міліцыянтам я прапанаваў: калі хочуць, хай мяне забіраюць, скручваюць і завозяць, калі забяспечаць належны медыцынскі дагляд. Таксама я ім сказаў, што пакуль яны не вывучаць канстытуцыю, я з імі размаўляць не буду. Асабіста я нічога антыканстытуцыйнага не зрабіў і не збіраўся нават», — распавёў Hrodna.life Мікалай Салянік.

У пятніцу, 17 сакавіка, Мiкалай выклікаў хуткую і трапіў у лякарню. Высветлілася, што ў яго запаленне лёгкіх. Раней пенсіянер быў асуджаны 14 сакавіка на штраф у 8 базавых велічынь пасля лютаўскай акцыі пратэсту ў Гродне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?